Нам дадзена мова ад Бога,
Каб кожны любіў і ўжываў
Да роднага слова жывога
Ніколі нідзе не губляў
Н. Парчук
З легендаў і казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,
З сузор’яў і сонечных цеплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлівых крыніц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
І з гора, і з радасці, і з усяго
Таго, што лягло назаўседы ў аснову
Святыні народа, бяссмерця яго,-
Ты выткана, дзіўная родная мова.
М. Танк
Бяссмертнае слова, ты, роднае слова!
Ты крыўды, няпраўды змагло;
Хоць гналі цябе, накладалі аковы,
Дый дарма: жывешь, як жыло!
Янка Купала