Метадычныя рэкамендацыі
настаўнікам інтэграваных класаў навучання і выхавання
Сістэма дапамогі навучэнцам з АПФР (цяжкасцямі навучання, інтэлектуальнай недастатковасцю) можа мець наступныя віды дзейнасці:
- дапамогу ў планаванні дзейнасці;
- дадатковы інструктаж у ходзе вучэбнай дзейнасці;
- стымуляванне вучэбнай дзейнасці (заахвочванне, стварэнне сітуацыі поспеху, пабуджэнне да актыўнай працы);
- сістэматычны кантроль за дзейнасцю навучэнца (частае апытанне, праверка ўсіх дамашніх заданняў).
Віды дапамогі навучэнцам на розных этапах вучэбнага затятку
1.Пры вывучэнні новага матэрыялу:
а) прымяненне дадатковых мер па падтрыманні інтарэсу да вывучаемай тэмы;
б) паказ практычнай значнасці вывучаемага матэрыялу, яго сувязі з жыццём;
в) выкарыстанне наглядных апор, прывядзенне яркіх прыкладаў, якія лёгка запамінаюцца;
г) больш часты зварот да гэтых навучэнцаў з пытаннямі, якія паясняюць ступень разумення імі вучэбнага матэрыялу;
д) прыцягванне іх у якасці памочнікаў пры падрыхтоўцы да ўрока: раскласці падручнікі, карткі, павесіць карту і г. д.
2.Пры арганізацыі і ў ходзе самастойнай работы на вучэбным занятку:
а) выбраць для гэтых навучэнцаў найбольш рацыянальныя сістэмы практыкаванняў, а не механічнае павелічэнне іх колькасці;
б) больш падрабязнае тлумачэнне паслядоўнасці выканання задання;
в) выкарыстанне картак-памочнікаў;
г) разбіць заданні на этапы, выдзяліць у складаных заданнях найбольш простыя;
д) звярнуць увагу на аналагічнае заданне, якое выконвалася раней;
е) указаць на неабходнасць актуалізаваць тое ці іншае правіла;
ж) указаць на правіла, якасці, якія неабходныя для рашэння задачы, выканання практыкавання;
з) дадаткова правесці інструктаж аб рацыянальных шляхах выканання задання.
3.У працэсе кантролю за засваеннем вучэбнага матэрыялу:
а) дазволіць карыстацца нагляднымі дапаможнікамі, апорнымі табліцамі, схемамі, планам пры адказе;
б) прапанаваць прыкладны план адказу;
в) знізіць тэмп апытання, дазволіць больш доўга рыхтавацца ля дошкі;
г) стымуляваць падбадзёрваннем, спецыяльным стварэннем сітуацыі поспеху, стварэннем атмасферы добразычлівасці.
4.Пры арганізацыі дамашняй работы:
а) падбіраць заданні па асэнсаванню памылак, якія былі зробленыя ў ходзе работы на вучэбным занятку;
б) па магчымасці праводзіць падрабязны інструктаж аб парадку выканання дамашняга задання;
в) пры неабходнасці прапанаваць карткі-кансультацыі, якія патрабуюцца пры выкананні задання;
г) прапанаваць заданні па паўтарэнні матэрыялу, які патрабуецца для вывучэння новай тэмы;
д) аб’ём задання разлічваецца так, каб не дапусціць перагрузку навучэнцаў.
На ўсіх этапах урока ўлічваюцца індывідуальныя асаблівасці навучэнцаў: узровень развіцця псіхічных працэсаў, тэмп дзейнасці, асаблівасці эмацыянальна-валявой сферы, стан здароўя, асабістыя схільнасці.