ПРА БЯСПЕКУ ДАРОЖНАГА РУХУ

23 студзеня 2025 года  Адзіны дзень ПДР «Пра бяспеку дарожнага руху» прайшоў для першакласнікаў. З класным кіраўніком Горбат І.С. яны адправіліся ў віртуальнае падарожжа па станцыях разам з героямі мультфільмаў. Паэтапна навучэнцы выконвалі заданні як індывідуальна, так і калектыўна. Дыдактычныя гульні «Хто тут быў і што забыў?», «Большая стирка», «Умееш — навучы сябра» развівалі логіку, маўленчыя навыкі, павагу да вадзіцеляў і пешаходаў, сяброўскія ўзаемаадносіны, спрытнасць мыслення, памяць. Праз гульнёвую дзейнасць яшчэ раз паўтарылі правілы пераходу вуліц і дарог, небяспечныя месцы для гульняў, як і ў каго атрымаць дапамогу пры неабходнасці. Прайшоўшы ўсе этапы гульні дзяўчынкі і хлопчыкі атрымалі цікавы салодкі сувенір — Святлафорык.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.