Гуляем разам!
Гульня адыгрывае важную ролю ў развіцці і самарэалізацыі дзяцей, пазнанні навакольнага свету, калі яны яшчэ не асвоілі словы і не ўсвядомілі сацыяльныя ролі і правілы. Падчас настольных, рухавых і камп’ютарных гульняў у хлопчыкаў і дзяўчынак развіваюцца мысленне, памяць, логіка, спрытнасць, уважлівасць і многія іншыя карысныя якасці. Тым не менш, менавіта сюжэтна-ролевыя гульні дапамагаюць дзецям увайсці ў свет дарослых, засвоіць узоры паводзін і формы адносін, сацыяльныя нормы і каштоўнасці, веды і ўменні, якія дазволяць паспяхова жыць у грамадстве.