Знаёмімся з жыццём нашых продкаў
Вельмі радасна і пазнаваўча для нашых выхаванцаў прайшла экскурсія ў школьны этнаграфічны музей. Граматна і цікава яе правяла Іна Леанідаўна Лук’яненка. Дзеці з задавальненнем разглядалі ўбранства вясковай хаты, даведаліся аб яе частках. Іх увагу прыцягнулі прылады працы нашых продкаў, хатнія рэчы, убранства ложкаў, вышытыя ручнікі і адзенне. Доўга дзеці разглядалі кросны і прадметы вырабленыя на іх. Экскурсія дапамагла зрабіць экскурс у мінулае, даведацца аб забытых назвах, замацаваць іх. Вялікі дзякуй, Іне Леанідаўне!