Информация о детском саде

Навагодні ранішнік “Як Снегавік нос шукаў

24.12.2019г.  прайшоў навагодні ранішнік “Як Снегавік нос шукаў” у рознаўзроставай 1 малодшай – 2 малодшай групе. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў прыгодах са Снегавіком  у пошуках носа. Было вельмі весела. Усе дзеці атрымалі салодкія пачастункі ад Дзеда Мароза.

Продолжить чтениеНавагодні ранішнік “Як Снегавік нос шукаў

“Пачастункі для восені”

01.11.2019г.  прайшлі ранішнікі “Пачастункі для восені” у старэйшай групе і “Пад асеннім дубам” у рознаўзроставай 2 малодшай і сярэдняй групе. У госці да дзяцей у садок прыйшлі іх бацькі і прыгажуня Восень. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях з Восенню, вадзілі карагоды, спявалі песні.

Продолжить чтение“Пачастункі для восені”

Метадычнае аб’яднанне музычных кіраўнікоў

22.10.2019г. на базе нашага дзіцячага сада прайшло раённае метадычнае аб’яднанне музычных кіраўнікоў. Занятак “У гасцях у Каркушы” праводзіўся ў рознаўзроставай 2 малодшай і сярэдняй групе. Разам з галоўнай гераіняй Каркушай дзеці спявалі, танцавалі і ігралі на музычных інструментах.

Продолжить чтениеМетадычнае аб’яднанне музычных кіраўнікоў

Лета 2019

Выхаванцы дзіцячага сада актыўна ўдзельнічаюць ў спартыўных спаборніцтвах .  Дзеці з задавальненнем і радасцю выконваюць фізічныя практыкаванні, якія садзейнічаюць аздараўленню дзяцей, развіваюць дух спаборніцтва, выхоўваюць эмацыянальны водгук, узаемаразуменне.

Продолжить чтениеЛета 2019

Святочныя ранішнікі

Святочныя ранішнікі прысвечаныя святу ўсіх жанчын прайшлі ў дзіцячым садку 7 сакавіка.  Выхавальнікі груп разам з дзецьмі падрыхтавалі віншавані не толькі любым матулям, але і дарагім бабулям. Настрой радасці і вяселля не пакідаў садок на працягу ўсяго дня.

Продолжить чтениеСвяточныя ранішнікі

Экскурсія ў школьны музей

Выхаванцы дзіцячага сада пабывалі ў школьным этнаграфічным музеі “Беларуская хатка”. Вучні 11 класа правялі цікавую экскурсію, дзе пазнаемілі дзяцей з жыццем і побытам нашых продкаў. Выхаванцы з задавальненнем слухалі, разглядалі  і самі паспрабавалі ткаць і прасаваць. Дзяўчынкі мелі магчымасць прымераць беларускі старадаўні касцюм.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў школьны музей

Выстава ручнікоў. Вышыванкі маей бабулі.

У музычнай зале дзіцячага сада была арганізавана выстава вышываных ручнікоў. Дзеці з захапленнем разглядалі вырабы ручной працы мінулага пакалення.

Продолжить чтениеВыстава ручнікоў. Вышыванкі маей бабулі.

Новогодние утренники в саду

УСІМ!  УСІМ!  УСІМ!

Запрашаем усіх адзначыць з намі свята Новага года!

Чакаем вас:

27 снежня ў 10. 00 гадзін выхаванцы старэйшай групы запрашаюць на навогодні ранішнік  “Чароўная сняжынка”

27 снежня ў 16. 00 гадзін дзеці I малодшай – II малодшай  групы  чакаюць вас на свята “Казачны тэлефончык”

28 снежня  ў 10.00 гадзін з вамі адзначаць свята выхаванцы

 II малодшай – сярэдняй группы на ранішніку “Прыгоды Машы і Мядзведзя”

Продолжить чтениеНовогодние утренники в саду