Информация о детском саде
Выхаванцы дзіцячага сада пабывалі ў школьным этнаграфічным музеі “Беларуская хатка”. Вучні 11 класа правялі цікавую экскурсію, дзе пазнаемілі дзяцей з жыццем і побытам нашых продкаў. Выхаванцы з задавальненнем слухалі, разглядалі і самі паспрабавалі ткаць і прасаваць. Дзяўчынкі мелі магчымасць прымераць беларускі старадаўні касцюм.
У музычнай зале дзіцячага сада была арганізавана выстава вышываных ручнікоў. Дзеці з захапленнем разглядалі вырабы ручной працы мінулага пакалення.
УСІМ! УСІМ! УСІМ!
Запрашаем усіх адзначыць з намі свята Новага года!
Чакаем вас:
27 снежня ў 10. 00 гадзін выхаванцы старэйшай групы запрашаюць на навогодні ранішнік “Чароўная сняжынка”
27 снежня ў 16. 00 гадзін дзеці I малодшай – II малодшай групы чакаюць вас на свята “Казачны тэлефончык”
28 снежня ў 10.00 гадзін з вамі адзначаць свята выхаванцы
II малодшай – сярэдняй группы на ранішніку “Прыгоды Машы і Мядзведзя”
ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ!
Працоўны дзень з панядзелка, 24 снежня 2018 года, пераносіцца на суботу,22 снежня 2018 года.