20.02.2020г. прайшло музычна-спартыўнае свята “Дзень абаронцы Айчыны” з выхаванцамі старэйшай групы. У зале была створана радасная, эмацыянальная атмасфера. Дзеці замацавалі веды аб ваенных прафесіях, назвах ваеннай тэхнікі. Удзельнічалі ў эстафетах, якія спрыялі развіццю спрыту, хуткасці, трапнасці ў дзяцей, а таксама спявалі і танцавалі, што стварыла бадзёры і жыццярадасны настрой.