Выхаванцы дзіцячага сада пабывалі ў школьным этнаграфічным музеі “Беларуская хатка”. Вучні 11 класа правялі цікавую экскурсію, дзе пазнаемілі дзяцей з жыццем і побытам нашых продкаў. Выхаванцы з задавальненнем слухалі, разглядалі і самі паспрабавалі ткаць і прасаваць. Дзяўчынкі мелі магчымасць прымераць беларускі старадаўні касцюм.