Метадычныя рэкамендацыі

Метадычныя рэкамендацыі

настаўнікам інтэграваных класаў навучання і выхавання

Сістэма дапамогі навучэнцам з АПФР (цяжкасцямі  навучання, інтэлектуальнай недастатковасцю) можа мець наступныя віды дзейнасці:

  • дапамогу ў планаванні дзейнасці;
  • дадатковы інструктаж у ходзе вучэбнай дзейнасці;
  • стымуляванне вучэбнай дзейнасці (заахвочванне, стварэнне сітуацыі поспеху, пабуджэнне да актыўнай працы);
  • сістэматычны кантроль за дзейнасцю навучэнца (частае апытанне, праверка ўсіх дамашніх заданняў).

 

Віды дапамогі навучэнцам на розных этапах вучэбнага затятку

1.Пры вывучэнні новага матэрыялу:

а) прымяненне дадатковых мер па падтрыманні інтарэсу да вывучаемай тэмы;

б) паказ практычнай значнасці вывучаемага матэрыялу, яго сувязі з жыццём;

в) выкарыстанне наглядных апор, прывядзенне яркіх прыкладаў, якія лёгка запамінаюцца;

г) больш часты зварот да гэтых навучэнцаў з пытаннямі, якія паясняюць ступень разумення імі вучэбнага матэрыялу;

д) прыцягванне іх у якасці памочнікаў пры падрыхтоўцы да ўрока: раскласці падручнікі, карткі, павесіць карту і г. д.

 

2.Пры арганізацыі і ў ходзе самастойнай работы на вучэбным занятку:

а) выбраць для гэтых навучэнцаў найбольш рацыянальныя сістэмы практыкаванняў, а не механічнае павелічэнне іх колькасці;

б) больш падрабязнае тлумачэнне паслядоўнасці выканання задання;

в) выкарыстанне картак-памочнікаў;

г) разбіць заданні на этапы, выдзяліць у складаных заданнях найбольш простыя;

д) звярнуць увагу на аналагічнае заданне, якое выконвалася раней;

е) указаць на неабходнасць актуалізаваць тое ці іншае правіла;

ж) указаць на правіла, якасці, якія неабходныя для рашэння задачы, выканання практыкавання;

з) дадаткова правесці інструктаж аб рацыянальных шляхах выканання задання.

 

3.У працэсе кантролю за засваеннем вучэбнага матэрыялу:

а) дазволіць карыстацца нагляднымі дапаможнікамі, апорнымі табліцамі, схемамі, планам пры адказе;

б) прапанаваць прыкладны план адказу;

в) знізіць тэмп апытання, дазволіць больш доўга рыхтавацца ля дошкі;

г) стымуляваць падбадзёрваннем, спецыяльным стварэннем сітуацыі поспеху, стварэннем атмасферы добразычлівасці.

 

4.Пры арганізацыі дамашняй работы:

а) падбіраць заданні па асэнсаванню памылак, якія былі зробленыя ў ходзе работы на вучэбным занятку;

б) па магчымасці праводзіць падрабязны інструктаж аб парадку выканання дамашняга задання;

в) пры неабходнасці прапанаваць карткі-кансультацыі, якія патрабуюцца пры выкананні задання;

г) прапанаваць заданні па паўтарэнні матэрыялу, які патрабуецца для вывучэння новай тэмы;

д) аб’ём задання разлічваецца так, каб не дапусціць перагрузку навучэнцаў.

 

На ўсіх этапах урока ўлічваюцца індывідуальныя асаблівасці навучэнцаў: узровень развіцця псіхічных працэсаў, тэмп дзейнасці, асаблівасці эмацыянальна-валявой сферы, стан здароўя, асабістыя схільнасці.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.