Птушыная сталовая
Падкормка зімуючых птушак прыносіць карысць не толькі пярнатым, але і з’яўляецца значнай у выхаванні і навучанні дзяцей. Выхаванцы праз гутаркі, пазнаваўчыя заняткі і назіранні даведваюцца пра разнастайных птушак свайго краю, пазнаюць характэрныя прыметы знешняга выгляду, паводзін. А таксама яны вучацца клапаціцца пра пярнатых сяброў, радуюцца, калі птушкі прылятаюць да кармушкі.