У рамках пераемнасці дашкольнага і пачатковага навучання 18 лістапада на класную гадзіну да першакласнікаў былі запрошаны выхаванцы старэйшай і сярэдняй групы. Класны кіраўнік Горбат І.С. і выхавацель дашкольнай адукацыі Аляксеенка В.В. правялі пазнавальную гульню «Як атрымліваецца хлеб?». Удзельнікі набылі веды пра ўвесь працэс вырошчвання зерня, выраб мукі, замес і выпечку. Нагадалі пра карысць хлеба для здароўя, беражлівыя адносіны да яго. А таксама паўтарылі і пагутарылі пра прафесіі людзей — хлебаробаў. Усе дзеці з павагаю ставяцца да людзей, якія працуюць у галіне сельскай гаспадаркі.