Зіма – дзівосная пара года, доўгачаканая і любімая для ўсіх дзяцей. Ствараецца ўражанне, быццам сама зіма-чараўніца адправіла нас у казку. Адчуць і ўбачыць гэту казачную атмасферу імкнуцца выхаванцы нашай дашкольнай установы падчас заняткаў і адпачынку на свежым паветры. Зімовая прагулка ўзнімае настрой і загартоўвае малых фізічна.