ПРЫКАЗКІ, ПРЫМАЎКІ, ЛІЧЫЛКІ ХУТКАГАВОРКІ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
Зiмой сонца свецiць, ды не грэе.
Зiма на лета працуе, а лета на зiму.
Пакармi птушак зiмою, яны адплацяць вясною.
Багата снегу – багата хлеба.
Зiмовы дзянёк – што камароў насок.
Прымаўкі пра ежу
Памаўчы, язычок, калі ясі, а не памаўчыш – трасцу з’ясі.
Галоднай курцы зярнятка на думцы.
Як не пад’ясі, дык залатую карэту прадасі.
Галодныму цыганы сняцца.
Як маем, так ужываем.
Гора было ваша, што перапрэўшы была каша, — цяпер бы з’елі й такой, да няма ніякой.
Нюхай, ды не рухай.
Прыйшлі вестачкі, што хочацца естачкі.
Спадзяваўся дзед на мёд, ажно і без вады спаць лёг.
Не ліжы таўкача – лысы будзеш.
На спіне шоўк, а ў жываце шчоўк.
На пузе шоўк,а ў пузе шчоўк.
Чужы хлеб смачнейшы.
Ашчандзаўся, ашчандзаўся: хлеб з’еў, а квас астаўся.
Сядзі, баба, да вечара, табе бліноў напечана.
Хто бульбы не з’еў, той галодны чалавек.
Без капусты жываты пусты.
Кошкі мяса ядуць, табе косці аддадуць.
Есць як кот: колькі важыць, столькі і з’есць.
Лішняга і свінні не ядуць.
Не мёд усё тое, што соладка.
Смачнае не пераясі і чыстае не пераходзіш.
Пераборны заўсёды галодны.
Хто перабірае – з голаду памірае.
Не дорага ежка, дорага пацешка.
Хоць без пацешкі, але ў сподачку.
Абед не ў даед.
Абед не ўцячэ, з’ясце.
Хто есць нажом, той з’есць ражон.
Хто пад’еўшы, не аддыша, таго Бог за свінню запіша.
Прымаўкі пра месяцы
Студзень
Студзень — году пачатак, зіме палавіна.
Студзень хаты студзіць — рана гаспадароў будзіць.
Студзень пагодны — будзе год плодны.
Люты
Прыйдзе люты — спытае, як абуты.
Віхры ды мяцелі ў лютым наляцелі.
Сакавік
Сакавік часам снегам сее, а часам сонцам грэе.
Сакавік дрэвам сок пускае.
Красавік
Красавіцкі ручай зямлю будзіць.
Сонейка з красавіцкай горкі ў лецейка коціцца.
Травень / май
Май зямлю грэе, а сіверам вее.
Мокра ў маі — будуць пышныя караваі.
У травень будзе мужык управен.
Чэрвень
Чэрвень не гуляе — ураджай люляе.
Чэрвень сухі — плюнь на баравікі.
Ліпень
Ліпень пякучы, але даручы.
Ліпень косіць і жне, доўга спаць не дае.
Жнівень
Кожная хата ў жніўні багата.
Што ў полі ўродзіць, жнівень знаходзіць.
Верасень
Як настаў верасень, дык туман кожны дзень.
У верасні ліст на дрэве не трымаецца.
Кастрычнік
Кастрычнік ходзіць па краю ды гоніць птушак з гаю.
Кастрычнік зямлю беліць, а лес залоціць.
Лістапад
У лістападзе кладзі капусту ў кадзі.
У лістападзе гола ў садзе.
Снежань
Снежань зіму пачынае, а год сканчае.
Снежань зямлю грудзіць, хаты студзіць.
Загадкі на зімовую тэматыку на беларускай мове:
Хто гэта ў бярвеннi
Зiмою страляе?
Каго нiхто ў хату
К сабе не пускае?
(Мароз)
Ляціць – маўчыць,
Ляжыць – маўчыць,
А як памрэ – дык зараве!
(Снег)
Без голасу – а вые,
Без рук – а абрусы сцеліць.
(Завiруха)
У гэтай знаёмай хацiне малой,
Хоць ёсць i цяпло i згода,
Чатыры браты разам жывуць,
А пяты асобна заўседы.
(Рукавiцы).
Хуткагаворкі
Адна сарока, адна марока, сорак сарок, сорак марок.
Вылецеў сьмецюх з-за смецюшаня.
Гаварыў, гаварыў, не дагаварыў, дагаварыў, дагаворваў, ды загаварыўся.
Гарох лапаціцца, чачавіча квохча, мак шуміць.
Дзе цётчынаму дзьдзьку дзецца.
Дзяды і дзядзькі на дзядзінцы дзялілі дзялянкі.
Дзятлы дзюбамі дзяўблі дзеравіну.
Жабрак жабрака жабраваць вучыў.
Жалеза выжалезілася, калясо выкалесілася.
Ішоў кныр з кныранятамі.
Ішоў поп каля коп, каля коп, каля калук капліцы.
Ішоў поп каля коп, каля капы, каля паўкапы.
Каваль каваў каня, конь кавалю капытом, каваль каню калом.
Каласы каласавалі, каласавалі, выкаласавалі.
Калясо выкалесілася, жалеза выжалезілася, палукашак выпалукашыкаваўся, агонь выагняваўся.
Калясо калесавалася, калесавалася, выкалесавалася, перавыкалесавалася.
Каля кавалёвае кузьні ходзіць кныр з кныранятамі
Каля ямы з кіямі, з кіямі каля ямы.
Каму па каму, а каму і два камы.
Капылы перакапылілі, перавыкапылілі.
Карл у Клары ўкраў каралі.
Клюйце, куры, крупы каля ступы.
Крывая цяцера просту крывіць.
Лавіў рыбак судака, судак лавіў рыбака: лоўка, рыбак, ловіш — судаку сорам робіш.
Лезь, залезь, залезшы, зьлезь.
Лянок ня любіць лянот, лынот на любіць лянок.
Мы бачылі бабра, і нам сказаў бобра, што нам будзе добра.
На дварэ — трава, на траве — драва.
Намётка ў прачкі, сарочка ў швачкі.
Пад вываратнямі вавёрка ўе вяроўкі вёртка.
Палукашак выпалукашываўся, перавыпалукашыкаваўся.
Паслалі сабаку па табаку — ані сабакі, ані табакі.
Пекар Пётр пёк пірог.
Перапілі, пераелі, пералушчылі, перапаролі, перамалолі, ператрушчылі.
Піліп да ліпы прыліп, да ліпы прыліп піліп.
Пільшчыкі-пілавальшчыкі пілавалі піламі.
Рапартаваў, рапартаваў, ды не дарапартаваў, стаў дарапартоўваць, ды зарапартаваўся.
Руды гарбаты Рыгор гроб грыбы граблямі.
Стаяў поп каля коп, а каля папа капа.
Стругаў, стругаў, не дастругаў, стаў дастругваць — перастругаў.
Ткач тчэ тканіну на хустку Антаніне.
Трактарыст, прычапі прыцэп да трактара.
Трухлявую дзеравіну дзятлы дзяўбуць дзюбамі.
Тры дрывасекі, тры дрываколы на трох дварах дровы колюць.
Тры чарты карчавалі карчы, карчавалі, выкарчоўвалі, панавыкарчоўваліся.
Трыццаць тры дрывасекі трыццаць тры дрывотні надрывасечылі.
Уцякай, цецяручыха, зь цецяручанятамі.
Цецяручыха цецяручанятам цеста месіць.
Цярпеньня няма цяпер церці цярніцаю лён.
Чацьвер, чацьвёртае чысло.
Што б я калі дзе што-небудзь якое, а то я ніколі, нідзе, нічога, ніякага.
Я нікому ніколі нічога ніякага, а калі што якое, дык што там такое?