МАРШРУТ ВЫХАДНОГА ДНЯ

ДУА «Навасёлкаўская сярэдняя школа Пружанскага раёна»

маршрут выхаднога дня

для дзяцей і бацькоў

“Аграгарадок Кабылаўка – вёска Смаляніца”.

Ёсць у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці два населеных пункты: аграгарадок Кабылаўка і вёска Смаляніца.  Знаходзяцца яны недалёка адзін ад аднаго: 3 кіламетры. “Што ж гэта за вёска Смаляніца?  Якая яе гісторыя? Ці ж ёсць у ёй што паглядзець?” Адразу адкажу:” Ёсць што паглядзець, і гісторыя ў яе цікавая, і сама  вёска прыгожая.”Больш за 200 гадоў таму назад тэрыторыя сённяшняй вёскі належала князю Патоцкаму. Калі князь  Сапега і стаў сватам  князя Патоцкага, то атрымаў ў прыданнае ўсю тэрыторыю, якая пачыналася ад ракі Ясельда ,  Косава-Ружанская пушча з горадам Ружаны і усё наваколле.

Старажылы вёскі расказваюць, што на месцы нашай вёскі рос вялікі сасновы лес. У гэтым лесе  была пабудавана смалярня, дзе збіралі смалу. Вакол гэтай смалярні і была пабудавана вёска , якая потым стала называцца СМАЛЯНІЦА.

Вёска размешчана ў прыгожай лясной мясцовасці. Яна знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Брэсцкай вобласці. Вёска стаіць на ўзгорыстай мясцовасці – 150-200 м над узроўнем  Балтыйскага мора. На поўначы ад яе працякае рака Тэмра, на паўночна-усходнім напрамку рака Котава, а  на паўднёва-заходнім –рака Ясельда. На поўначы –сасновы лес, падлесак у сасновым – з ядлоўцу. На паўднёва –заходнім і часткова на захадзе растуць  ялова-альховыя лясы з прымессю бярозы, чаромхі, сасны. У лясах водзяцца ваўкі, алені, ласі, касулі, дзікія свінні, зайцы, вавёркі, куніцы, рысі, заходзяць зубры. Вакол вёскі ёсць балоцістыя мясціны, дзе гняздуюцца журавы. Любяць нашу вёску і шэрыя чаплі.

Чым жа знакаміта вёска Смаляніца. На самым высокім месцы, у акружэнні карабельных сосен,  у 1872 годзе была ўзведзена Свята-Мікалаеўская царква. З якога б боку не ўязджаў у вёску – яна відаць з усіх бакоў.

Маленькі драўляны храм у вёсцы быў пабудаваны ў 1821 годзе сялянамі. Яны снабдзілі яго неабходнымі прыладамі, якія патрэбны для здзяйснення у ім па часах богаслужэнняў. Для выгады і спадручнасці сялян вёсак Смаляніца, Комлішча, навасёлкі ў першай з іх жыў святар і другі псаломшчык Рудніцкай царквы, да якой і быў прыпісаны Смаляніцкі прыход.

Новую каменную царкву ў вёсцы  залажылі 20 чэрвеня 1867 года ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворцы. На пабудову царквы было адпуўчана 5559 рублёў і 55 капеек. Прыхажане прымалі самы актыўны ўдзел  у будаўніцтве царквы дастаўкай цэглы, булыжнага камення, шчэбеню, драўніны пяску, вады, і іншых будаўнічых матэрыялаў. Будаўніцтва царквы працягвалася пяць гадоў. Да моманту асвяшчэння прыхажане царквы пажэртвавалі ўсё неабходнае: свяшчэнныя сасуды, панікадзіла, лампады, падсвечнікі, аблачэнне на прастол і ахвяравальнік,  2 крыжы, харугві, Святую Плашчаніцу і парчовыя ўборы для свяшчэннікаў. Акрамя ўсяго пералічанага асабістым землямерам Валерыянам Дзіўнагорскім быў ахвяраваны 10-пудовы колакал у  200 рублёў срэбрам.

Асвяшчэнне царквы было праведзена благачынным святаром Мікалаем Жуковічам у  саслужэнні чатырох святароў і дзьякана 30 студзеня 1872 года.

Пасля асвяшчэння царквы сталі весці падрыхтоўчыя работы па пераносе на могілкі старой драўлянай царквы. Якая амаль сутыкалася з агароджай новай царквы  з паўднёвага боку. , што ў хуткім часе і выканалі.. Новы храм разлічаны на 200 чалавек і мае чатырохчастковую прадольна-восевую кампазіцыю , утворанай трохяруснай калакольняй, прамавугольнай  у плане трапезнай, кубавідным  асноўным аб’ёмам і пяціграннай апсідай. Шацёр калакольні і васімігранны барабан на чатырох скатнай крышы асноўнага аб’ёма завершаны цыбульнымі купаламі. Грані верхняга яруса прарэзаны 4 арачнымі праёмамі і маюць стрэльчатыя прафіліраваныя завяршэнні, якія ствараюць зубчатае абрамленне гранёнага шатра. Фасады царквы прарэзаныя арачнымі аконнымі  праёмамі  ў прафіліраваных налічніках. У дэкоры  выкарысттаны зубчатыя фрызы і вуглавыя лапаткі. Царква – помнік архітэктуры “ псеўдарускага” стылю.

У 1960 годзе адной з першых у раёне Смаляніцкая царква стала ахвярай анціцаркоўнай кампаніі хрушчоўскага  ўрада. Прыход знялі з рэгістрацыі, царква паступова стала прыходзіць у запусценне.

Дваццатыя гады… Усё  актыўней становяцца выступленні сялян супраць акупацыйнага рэжыма панскай Польшчы. Нават у самыя глухія месцы даходзяць лістоўкі з заклікам змагацца супраць польскай акупацыі, супраць беднасці.

Летам 1924 года   ў вёсцы быў праведзены мітынг. На ім выступала прадстаўнік ЦК КПЗБ Вера Харужая. Мітынг адбываўся ў доме Пашкевіч Евы, куды назбіралася шмат людзей. Простыя словы Веры Харужай з вялікай увагай слухалі  ўдзельнікі мітынгу. У памяць аб такім гістарычным моманце ў вёсцы  быў устаноўлены невялікі помнік.

Не абмінулі нашу вёску страшныя падзеі 1941 года. Вестка аб нападзенні фашысцкай германіі прыйшла ў нашу вёску адразу. Наступілі трывожныя дні. Многія аднавяскоўцы ў той час знаходзіліся ў радах Чырвонай Арміі. Мужна змагаліся з фашыстамі, многія з іх не вярнуліся дамоў, яны загінулі, абараняючы нашу Радзіму.

І вось у вёсцы – гітлераўцы.Доўгія гады акупацыі – з 1941 па 12 ліпеня 1944 года. Нельга сказаць, што іх прыбыванне было спакойным.  Не. Фашысты ведалі, што ў лясах ёсць партызаны, што яны не дадуць спаць спакойна фашысцкім нелюдзям і іх прыспешнікам. У вёсцы былі людзі, якія падтрымлівалі сувязь з партызанамі.Так, вёска не была адорванай. Вёска змагалася. Многія не дажылі да вызвалення вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Многа воінаў загінула вызваляючы нашу вёску. У памяць аб іх подзвігу  ўзведзены помнік загінуўшым героям.

 

Яшчэ адно знакавае месца знаходзіцца недалёка ад вёскі – крыніца.

Па ўспамінах  старажылаў  вёскі Смаляніца, крыніца з’явілася на ўскрайку лесу пасля вялікай буры.  Каля падножжа ўзвышша ветрам вываліла дрэва, утварыўcя абрыў і з гэтага паглыблення стала выцякаць вада.

Пазней крыніца была ўпарадкавана. Была пабудавана нават каплічка, у якой некалькі разоў за год праводзілі богаслужэнні. Асабліва вялікім ў мясцовых жыхароў святам лічылася свята “Зелянец”, якое святкуецца праз два тыдні пасля Тройцы. У гэты дзень тут праводзілася служба, свяцілі крынічнай вадой кветкі, лекавыя расліны.  Мясцовае насельніцтва з павагай адносілася да гэтай крыніцы. Вада яе лічылася лячэбнай, дапамагаючай спраўляцца з рознымі хваробамі і нядугамі.

Ваду крыніцы выкарыстоўвалі  для царкоўных  патрэб пры богаслужэннях.

Маладыя дзяўчаты прыходзілі сюды ў чысты чацвер перад Вялікаднем; лічылася, што валасы, калі іх мыць чыстай крынічнай вадой, становяцца прыгожымі і бліскучымі.   Да крыніцы  прыходзілі за вадой пры правядзенні палявых работ. Пасля закрыцця царквы  ў  50-я гады  мінулага стагоддзя капліца паступова  прыйшла ў заняпад, была разбурана і разабрана.

Людзі захоўвалі свою крынічку, ачышчалі яе, даглядалі. Праз год пасля асвяшчэння царквы была асвечана і крыніца. Каля яе быў пастаўлены дубовы крыж. І да гэтага часу яна радуе людзей сваёй сцюдзёнай вадой.

 

Цікавага Вам падарожжа!

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.