18 красавіка на ўроку выяўленчага мастацтва першакласнікі адправіліся на адукацыйную экскурсію «Сонейка прачнулася. Вясна прыйшла!» Галоўная задача, з якой паспяхова справіліся, было паназіраць за вясеннімі змяненнямі ў прыродзе. Навучэнцы пазнаёміліся з разнастайнасцю першых кветачак, разнавіднасцю дрэў, кустоў. Паназіралі за насякомымі і птушкамі. Шмат новых ведаў, станоўчых эмоцый і фотаздымкаў на лоне прыроды прынеслі вучні ў клас. А яшчэ кожны з іх паабяцаў стаць прыродзе сапраўдным сябрам і клапаціцца пра ўсё і ўсіх, што ёю створана.