Информация о детском саде

Дзень абаронцы Айчыны

20.02.2020г. прайшло музычна-спартыўнае свята  “Дзень абаронцы Айчыны” з выхаванцамі старэйшай групы. У зале была створана радасная, эмацыянальная атмасфера. Дзеці замацавалі веды аб ваенных прафесіях, назвах ваеннай тэхнікі. Удзельнічалі ў эстафетах, якія спрыялі развіццю спрыту, хуткасці, трапнасці ў дзяцей, а таксама спявалі і танцавалі, што стварыла бадзёры і жыццярадасны настрой.

Продолжить чтениеДзень абаронцы Айчыны

Мая любімая цацка

10.02.2020г. у 1 малодшай-2 малодшай групе прайшла забава “Мая любімая цацка”. Дзеці разам з выхавацелем адправіліся ў краіну цацак. Для хлопчыкаў былі прапанаваны гонкі на машынках. А дзяўчынкі, як будучыя матулі, спявалі калыханку для сваіх “дзетак” лялек.

Продолжить чтениеМая любімая цацка

Зімовыя забавы

29.01.2020г. дзеці з вялікай радасцю ўспрынялі снегапад. Усе выхаванцы радасна лазілі па гурбах снегу, кідаліся снежкамі, ляпілі снежную бабу, з захапленнем будавалі снежную крэпасць. Дзеці былі актыўнымі, рухомымі і вясёлымі.

Продолжить чтениеЗімовыя забавы

Экскурсія ў школьны музей

28.01.2020г. выхаванцы 2 малодшай-сярэдняй і старэйшай груп наведалі этнаграфічны музей нашай школы. Экскурсію для дзяцей дзіцячага сада правяла настаўнік гісторыі Лук’яненка Іна Леанідаўна. Дзеці змаглі зазірнуць у гісторыю Беларусі, адчуць самабытнасць культуры нашага народа і ўбачыць, як жылі беларусы раней.

Продолжить чтениеЭкскурсія ў школьны музей

Краязнаўчая гадзіна “Любімая вёска”.

16.01.2020г. выхаванцы старэйшай і 2 малодшай-сярдняй груп наведалі Навасёлкаўскі СДК. Бібліятэкар Блеянюк Галіна Пятроўна правяла краязнаўчую гадзіну “Любімая вёска”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення аграгарадка Кабылаўка і здаведаліся шмат новага і цікавага.

Продолжить чтениеКраязнаўчая гадзіна “Любімая вёска”.

На Каляды будзем рады

10.01.2020г. для ўсіх выхаванцаў дзіцячага сада праводзілася традыцыйна-абрадавае свята “На Каляды будзем рады”. Калядка – гэта маленькая песенька, у якой жадаюць дабра, здароўя, багацця на ўвесь наступны год. Наша «Каляда» была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі i гульнямі. Свята не толькі прынясло  радасць нашым выхаванцам, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усё хараство народных святаў і гулянняў. Дзецям вельмі спадабалася гэта вясёлае свята. Яны актыўна прымалі ў ім удзел: спявалі калядкі.

Продолжить чтениеНа Каляды будзем рады

Развітанне з ёлкай

03.01.2020г. прайшло нетрадыцыйнае свята “Развітанне з елачкай”  для ўсіх груп дзіцячага сада. Дзеці яшчэ раз пагулялі каля елкі і станцавалі святочныя карагоды. На свята да выхаванцаў завітала Баба Яга, якую не запрасілі на Новы год. На працягу свята яна  ўвесь час шкодзіць. Але дзецям гэта не перашкаджала быць вясёлымі, шчаслівымі і гарэзнымі

Продолжить чтениеРазвітанне з ёлкай

Поздравление

Дорогие друзья!

Наступает Новый 2020 год. И мы хотим Вам пожелать, чтобы  новый год принёс Вам огромное счастье, крепкое здоровье (ведь это главное). Пусть все Ваши мечты сбудутся в новом году, а всё плохое останется в прошлом. Под бой курантов обязательно загадайте самое заветное желание и верьте, что оно сбудется. Пусть этот светлый праздник станет прекрасным стартом для нового успешного и счастливого года. Берегите себя и близких, прощайте обиды и не держите ни на кого зла. Будьте добрее к окружающим и мудрее и запомните, что чудеса там, где в них верят!

Продолжить чтениеПоздравление

Навагодні ранішнік “Адчыняем у казку дзверы”

27.12.2019г. навагодні ранішнік “Адчыняем у казку дзверы” адбыўся ў старэйшай групе дзіцячага сада. Выхаванцы разам з героямі, якія завіталі на свята, падарожнічалі па розным казкам. Усе дзеці былі актыўныя, радасныя. На працягу ранішніка бацькі падтрымлівалі ўсіх герояў апладысментамі. Дзед Мароз пачаставаў усіх выхаванцаў салодкімі падарункамі.

Продолжить чтениеНавагодні ранішнік “Адчыняем у казку дзверы”

Навагодні ранішнік “Як Лесавічок лядышку згубіў”

27.12.2019г.  навагодні ранішнік “Як Лесавічок лядышку згубіў” святкавалі выхаванцы 2 малодшай – сярэдняй групы. На працягу ўсяго свята Зорачкі, Гномы, Сняжынкі і Зайчыкі дапамагалі Лесавічку. У зале не сціхаў смех, іскрыліся ўсмешкі і панаваў добры настрой. Усе дзеці атрымалі  салодкія падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі.

Продолжить чтениеНавагодні ранішнік “Як Лесавічок лядышку згубіў”