РАЗВІЦЦЁ МАЎЛЕННЯ І КУЛЬТУРА МАЎЛЕНЧЫХ ЗНОСІН

Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін (кансультацыя)

Воспитатель и воспитание детей

Маўленчае развіцце дзяцей дашкольнага ўзросту ў Беларусі адбываецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя (білінгвізму).

Дзеці мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы.

Усувязі з гэтым, сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуццё грамадскасці, любоў да Радзімы.

Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не саромецца на ёй размаўляць. Важна, каб дзеці ведалі і шанавалі гісторыю сваіх продкаў, родную прыроду. Адказнасць за гэта ляжыць на педагогах і бацьках. І пачынаць работу трэба з выхавання ў самых маленькіх любові ў першую чаргу да роднай мовы. Вялікае значэнне тут мае асабісты прыклад дарослых. Трэба ўвесці дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, навучыць адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць. Ступень авалодання як роднай , так і другой мовай у дзіцячым узросце ў многім залежыць ад таго, наколькі поўна і правільна дзіця засвоіла іх на пачуццёвым узроўні. Пачуццё роднай мовы набываецца ў працэсе штодзённых зносін з іншымі людзьмі.

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі павінны імкнуцца да таго, каб маўленне дашкольнікаў вызначалася не толькі сваёй правільнасцю, але і выразнасцю. Пачынаючы работу па навучанню выхаванцаў беларускай мове, педагогам  неабходна перш за ўсё самім добра валодаць роднай мовай.

У сувязі з гэтым, мова педагога павінна быць адной з асноўных крынiц развiцця мовы дашкольнiка, узорам для моўнага выказвання дзяцей.

У вучэбнай  праграме дашкольнай адукацыі работа па фарміраванню беларускага маўлення з дашкольнікамі падзяляецца па ўзроставых групах, па напрамках работы:

— заняткi па развіццю беларускага маўлення;

— развіццё маўлення ў працэсе штодзённых узаемаадносінаў выхавальніка дашкольнай адукацыі з дзецьмі ў розных відах дзейнасці;

— самастойная маўленчая дзейнасць дзяцей;

Вучэбная праграма рэкамендуе таксама пералік лепшых класічных мастацкіх і фальклорных твораў і дакладна акрэслівае задачы па азнаямленню з імі дзяцей розных узроставых груп:

  • беларускімі народнымі песенькамі і пацешкамі;
  • беларускімі народнымі казкамі;
  • творамі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў;
  • беларускімі народнымі гульнямі.

Згодна праграме, агульная стратэгія пабудовы працэсу навучання дашкольнікаў беларускай мове заключаецца ў паэтапным развіцці беларускага маўлення дзяцей, пачынаючы з паступовага ўвядзення беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці.

Гэта робіцца з мэтай развіцця ў дзяцей першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам дашкольнай адукацыі і, па меры магчымасці, самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія пацешкі, вершы, забаўлянкі, калыханкі, песенькі і г.д.).

Перыяд ранняга дзяцінства традыцыйна лічыцца самым спрыяльным для авалодання мовай у сувязі з шэрагам псіхалагічных асаблівасцей дзяцей: сензітыўнасцю да засваення мовы, актыўнай памяццю, лёгкасцю станоўчай матывацыі маўленчай дзейнасці.

Ранняе засваенне беларускай мовы дае станоўчыя вынікі толькi пры строгім захаванні прынцыпу «адна асоба ў адной сітуацыі зносін —адна мова», г.зн., што адзін і той жа педагог павінен выкарыстоўваць  у зносінах з дзіцём і рускую, і беларускую мовы, але строга прытрымліваецца адной з іх на занятках, у гульнях і ў асобныя дні. Формы i метады работы па развiццю беларускага маўлення педагогi павінны выкарыстоўваць узалежнасцi ад узросту дзяцей.

Пры навучаннi дашкольнікаў малодшага ўзросту выхавальнiкi асаблiвую ўвагу павінны ўдзяляць  рэпрадуктыўнаму беларускаму маўленню (фарміраваць першапачатковыя навыкі разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і, па меры магчымасці, самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія рэплікі, завучваць і ўзнаўляць кароткія паэтычныя творы), што паслужыць фарміраванню ў іх пачуццевай асновы руска-беларускага двухмоўя.

У адпаведнасці з вучэбнай праграмай з дзецьмi сярэдняга i старэйшага ўзросту выхавальнікі дашкольнай адукацыі  адзін раз на тыдні праводзяць  заняткі па развіццю беларускага маўлення.  Пры арганізацыі работы з выхаванцамі сярэдняга ўзросту ажыццяўляецца навучанне прадуктыўнаму маўленню, г.зн.уменню будаваць самастойныя па змесце і форме выказванні на беларускай мове (расказванне па карціне, пра цацку або прадмет, з асабістага вопыту, пераказ).

У дзяцей сярэдняга старэйшага дашкольнага ўзросту, акрамя рэпрадуктыўнага і прадуктыўнага маўлення фарміруецца пачатковае асэнсаванне некаторых асаблівасцей беларускай мовы (фрыкатыўнае вымаўленне гукаў [г], [г’], заўседы цвердае вымаўленне гукаў {ч}, {щ} {р} і г.д.). Рэалізацыі гэтай задачы садзейнічае правядзенне “чыстых” заняткаў па гукавой культуры маўлення.

Навучанне на кожным этапе павінна ажыццяўляецца на фоне далейшага развіцця і ўдасканалення маўленчых навыкаў дзяцей, набытых на папярэдніх этапах.

Мэтай заняткаў з дзецьмі гэтых груп з’яўляецца фарміраване ў дзяцей слоўніка, граматычнага ладу маўлення, гукавой культуры і звязнага маўлення (дыялагічнага і маналагічнага) як сродка зносін, ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жаданне авалодаць ёю. На гэтых занятках  выхавальнікі дашкольнай адукацыі павінны актыўна выкарыстоўваць дыдактычныя  гульні, малыя формы фальклору, беларускія народныя казкі, апавяданні, вершы, загадкі, чыста і скорагаворкі. Вучыць слухаць і разумець мову выхавальніка дашкольнай адукацыі, адказваць на пытанні па змесце вершаў, карцін і апісанні цацак. Садзейнічаць стварэнню выказванняў, самастойных па задуме і моўным афармленні (пры пераказе казак, складанні апавяданняў з асабістага вопыту).

Азнаямленне з гісторыяй, культурай Беларусі дазваляе паказаць адметнасць беларускай зямлі, побыт яе жыхароў мінулых стагоддзяў, растлумачыць, адкуль пайшлі беларусы, расказаць пра выхаванне імі дзяцей, што ў вялікай меры садзейнічае станаўленню беларускага маўлення дашкольнікаў, расшырае іх пазнавальны інтарэс.

Асаблiвую ўвагу ў рабоце са старэйшымі дашкольнікамі педагогі павінны надаваць настольным, дыдактычным, развіваючым  гульням, якія:

  • садзейнічаюць фарміраванню ў выхаванцаў цікавасці да роднай мовы і жаданне авалодаць ёю;
  • развіваюць звязнае маўленне, граматычны лад мовы, актывізуюць  слоўнік;
  • вучаць дзяцей устанаўліваць і разумець сувязi паміж назвамi прадметаў, іх прыкметамi і функцыянальнымі магчымасцямі;
  • садзейнічаюць развіццю ўвагі, мыслення, кемлівасці.

Рэалізацыю задач беларускага маўлення, згодна з вучэбнай праграмай, неабходна ажыццяўляць таксама на фізкультурных занятках з выкарыстаннем беларускіх народных рухомых гульняў, на рухава-творчых занятках, заснаваных на розных відах вуснай народнай творчасці, на музычных занятках, у час правядзення народных свят і г.д.

Праз гульню ў тэатр дзеці таксама вучацца мове. Падрыхтоўка тэатралізаванай сцэнкі дае магчымасць выхавальніку дашкольнай адукацыі вучыць дзяцей прыгожа, гучна вымаўляць словы на роднай мове, адчуваць рытм, музыку беларускага маўлення.

Матэрыялам для вывучэння фанетыкі, лексікі, граматыкі беларускай мовы могуць служыць маленькія вершаваныя формы, фальклорныя паэтычныя творы.

Па форме яны яскравыя, дасціпныя, забаўныя, падабаюцца дзецям, лёгка запамінаюцца, актыўна ўжываюцца ў гульнях. Гарантуюць станоўчую матывацыю засваення беларускай мовы, садзейнічаюць павышэнню дзіцячай самаацэнкі.

Значнае месца ў далучэннi дзяцей да беларускай культуры, мовы мае арганiзацыя тэматычнага асяроддзя.

З гэтай мэтай укожнай групе дашкольнай установы выхавальнiкi дашкольнай адукацыі  павінны абсталяваць куткі «Мая радзіма — Беларусь». Іх змест фармiруецца ўзалежнасцi ад узросту дзяцей. Таксама ў кожнай групе павінны быць створаны кнiжныя куткi, падабраны перыядычныя выданнi ў адпаведнасцi з узростам дзяцей.

Важнай часткай работы у гэтым накірунку з′яўляецца ўзаемадзеянне з бацькамі,бо менавіта з адносін таты і мамы да роднай мовы ў дзіцяці фарміруюцца першыя ўражанні і першая любоў да яе, да таго месца, дзе ён нарадзіўся. Асноўнай задачай у азнаямленні бацькоў з нацыянальнай культурай з’яўляецца фарміраванне ў іх актыўнай сацыяльнай пазіцыі. З гэтай мэтай трэба анкетаваць бацькоў, праводзіць кансультацыі, бацькоўскія сходы, віктарыны, конкурсы, гутаркі, прыцягваць іх да ўзелу ў народных святах. Знаёміць бацькоў з псіхолага-педагагічнымі асновамі засваення дашкольнікамі роднай мовы, са зместам праграмы развіцця беларускага маўлення дзяцей. Забяспечваць іх неабходнымі даступнымі метадычнымі матэрыяламі для навучання дзяцей беларускай мове ў сям’і.

Але фарміраванне беларускага маўлення дзяцей, яго якасць у вялікай меры залежыць усё ж ад выхавальніка дашкольнай адукацыі, які сам любіць мову і ўмее на ёй размаўляць. Вы павінны садзейнічаць таму, каб розныя віды дзейнасці з дашкольнікамі садзейнічалі іх далучэнню да роднага слова, выхаванню патрэбы выкарыстоўваць беларускую мову ў розных абставінах жыцця.

Нельга вывучыць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыкметна, лёгка. А для гэтага ўсім неабходна спалучаць разнастайныя формы работы, якія б не прымушалі дзіця “завучыць”, а падштурхнулі да свядомага жадання запомніць новае слова, яскравы паэтычны радок, падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з сябрамі, бацькамі.

 

Продолжить чтениеРАЗВІЦЦЁ МАЎЛЕННЯ І КУЛЬТУРА МАЎЛЕНЧЫХ ЗНОСІН

ПАМЯТКА РОДИТЕЛЯМ

Памятка родителям детей, посещающих занятия учителя-дефектолога

Страничка учителя - дефектолога © Детский сад 195

Уважаемые родители!

При выполнении рекомендованных заданий следует соблюдать ряд условий:

  • Приступать к выполнению рекомендованного  задания следует лишь в том случае, когда ваш ребенок  здоров, сыт, спокоен.
  • Необходимо создать мотивацию ребенку, т.е. объяснить, какие лично для него плюсы создаст  правильное звукопроизношение, четкая  и разборчивая речь.
  • Задания выполняются  систематически, ежедневно, точно по  рекомендации учителя-дефектолога.
  • У ребенка обязательно должно быть место для выполнения заданий, оснащенное небольшим зеркалом (для возможности самоконтроля у ребенка во время выполнения заданий), бумажными салфетками для выполнения артикуляционных упражнений, цветными карандашами т.п.
  • Выполнять задания должен сам ребенок, а родители лишь контролируют правильность выполнения и при необходимости поправляют.
  • Если ребенок устал во время выполнения, обязательно нужно дать ему отдохнуть. Если в данный момент  ребенок не хочет заниматься, нужно перенести занятие, но обязательно выполнить задание позже.
  • Никогда не ругайте ребенка, если у него не получается задание, ободрите,  выполните  предыдущее задание, для вселения уверенности в свои силы и возможности не потерять ранее полученные навыки.
  • Чаще хвалите ребенка, формируйте у него уверенность в своих силах, создавайте ситуацию успеха.

 

Продолжить чтениеПАМЯТКА РОДИТЕЛЯМ

ВНИМАНИЕ! ОБЪЯВЛЕНИЕ ОАО «АСБ БЕЛАРУСБАНК». ОФОРМЛЕНИЕ «КАРТЫ УЧАЩЕГОСЯ»

Пользуйтесь всеми преимуществами с карточкой Белкарт-Премиум «Карта учащегося»

 

Карта учащегося – современный продукт, совмещающий функции банковской платежной карточки и электронного идентификационного документа, предназначен для учащихся учреждений общего среднего образования, сотрудничающих с ОАО «АСБ Беларусбанк» по внедрению продукта.

ОАО «АСБ Беларусбанк» предлагает оформить детям «Карты учащегося». Обслуживание и оформление карты бесплатное!

«Карта Учащегося» имеет те же возможности, что и обычная банковская платёжная карта. За счёт своего индивидуального дизайна (на карточку наносятся данные и фото ученика, реквизиты школы) карта также сможет сочетать в себе возможности пропуска в школу и (справки) проездного документа в общественном транспорте (в процессе реализации).

В век цифровых технологий важно подготовить детей в том числе и в вопросах финансовой грамотности: научить детей пользованию банковскими платёжными карточками, банкоматами и инфокиосками, каналами сервисного обслуживания М-банкинг и Интернет-банкинг.

Для оформления карты Учащегося необходимы:

1. Данные паспорта родителя (иного документа удостоверяющего личность).

2. Данные паспорта ребенка (либо свидетельства о рождении).

3. Фото ребёнка (примерно такие же как на паспорт или пропуск.

 

Продолжить чтениеВНИМАНИЕ! ОБЪЯВЛЕНИЕ ОАО «АСБ БЕЛАРУСБАНК». ОФОРМЛЕНИЕ «КАРТЫ УЧАЩЕГОСЯ»

ЧИТАЕМ С МАМОЙ!

В школьной библиотеке в рамках  «Недели родительской любви» организована выставка «Книга, я и моя семья», которая приурочена замечательным праздникам День матери и День отца.

В преддверии праздника День матери учащиеся 2-4 классов  вместе со своими мамами 12 октября посетили выставку «Книга, я и моя семья» в библиотеке.

В самом начале библиотекарь Степусюк Т.Н. попросила детей вспомнить самые нежные слова, которые говорят им мамы. Библиотекарь рассказала ребятам историю праздника «День матери» и для чего он был создан. С большим интересом дети слушали замечательную сказку Ирины Зартайской «Сюрприз для мамы», который вызвал у ребят добрые и искренние эмоции.

В завершение мероприятия библиотекарь пожелала ребятам чаще говорить мамам добрые, ласковые слова и радовать их своим поведением.

Продолжить чтениеЧИТАЕМ С МАМОЙ!

ЗА БЕЗОПАСНОСТЬ ВМЕСТЕ!

В Пружанском районе стартует республиканская акция «За безопасность вместе!», которая  проходит с 14 октября по 30 октября.

В целях снижения количества пожаров, происходящих по причине несоблюдения правил пожарной безопасности и повышения информирования населения о возможности организации по оказанию услуг в сфере обеспечения пожарной безопасности проводится республиканская акция по предотвращению возникновения пожаров и гибели людей от них в жилом фонде «За безопасность вместе»

В ходе акции упор будет сделан на информирование населения о необходимости соблюдения требований безопасности при эксплуатации печного отопления, электрооборудования, установке автономных пожарных извещателей.

В рамках акции в качестве консультативной помощи спасатели предлагают гражданам обратиться в Пружанский районный отдел по чрезвычайным ситуациям по номеру 2-99-05 для проведения проверки противопожарного состояния жилья инспектором.

Уважаемые граждане, позаботьтесь о своей безопасности!

Продолжить чтениеЗА БЕЗОПАСНОСТЬ ВМЕСТЕ!

АФИША МЕРОПРИЯТИЙ ВОЕННО-ПРОФЕССИОНАЛЬНОЙ ОРИЕНТАЦИИ ГРАЖДАН

АФИША МЕРОПРИЯТИЙ ВОЕННО-ПРОФЕССИОНАЛЬНОЙ ОРИЕНТАЦИИ ГРАЖДАН

Продолжить чтениеАФИША МЕРОПРИЯТИЙ ВОЕННО-ПРОФЕССИОНАЛЬНОЙ ОРИЕНТАЦИИ ГРАЖДАН