Информация о детском саде
16.01.2020г. выхаванцы старэйшай і 2 малодшай-сярдняй груп наведалі Навасёлкаўскі СДК. Бібліятэкар Блеянюк Галіна Пятроўна правяла краязнаўчую гадзіну “Любімая вёска”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення аграгарадка Кабылаўка і здаведаліся шмат новага і цікавага.
10.01.2020г. для ўсіх выхаванцаў дзіцячага сада праводзілася традыцыйна-абрадавае свята “На Каляды будзем рады”. Калядка – гэта маленькая песенька, у якой жадаюць дабра, здароўя, багацця на ўвесь наступны год. Наша «Каляда» была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі i гульнямі. Свята не толькі прынясло радасць нашым выхаванцам, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усё хараство народных святаў і гулянняў. Дзецям вельмі спадабалася гэта вясёлае свята. Яны актыўна прымалі ў ім удзел: спявалі калядкі.
03.01.2020г. прайшло нетрадыцыйнае свята “Развітанне з елачкай” для ўсіх груп дзіцячага сада. Дзеці яшчэ раз пагулялі каля елкі і станцавалі святочныя карагоды. На свята да выхаванцаў завітала Баба Яга, якую не запрасілі на Новы год. На працягу свята яна ўвесь час шкодзіць. Але дзецям гэта не перашкаджала быць вясёлымі, шчаслівымі і гарэзнымі
Дорогие друзья!
Наступает Новый 2020 год. И мы хотим Вам пожелать, чтобы новый год принёс Вам огромное счастье, крепкое здоровье (ведь это главное). Пусть все Ваши мечты сбудутся в новом году, а всё плохое останется в прошлом. Под бой курантов обязательно загадайте самое заветное желание и верьте, что оно сбудется. Пусть этот светлый праздник станет прекрасным стартом для нового успешного и счастливого года. Берегите себя и близких, прощайте обиды и не держите ни на кого зла. Будьте добрее к окружающим и мудрее и запомните, что чудеса там, где в них верят!
27.12.2019г. навагодні ранішнік “Адчыняем у казку дзверы” адбыўся ў старэйшай групе дзіцячага сада. Выхаванцы разам з героямі, якія завіталі на свята, падарожнічалі па розным казкам. Усе дзеці былі актыўныя, радасныя. На працягу ранішніка бацькі падтрымлівалі ўсіх герояў апладысментамі. Дзед Мароз пачаставаў усіх выхаванцаў салодкімі падарункамі.
27.12.2019г. навагодні ранішнік “Як Лесавічок лядышку згубіў” святкавалі выхаванцы 2 малодшай – сярэдняй групы. На працягу ўсяго свята Зорачкі, Гномы, Сняжынкі і Зайчыкі дапамагалі Лесавічку. У зале не сціхаў смех, іскрыліся ўсмешкі і панаваў добры настрой. Усе дзеці атрымалі салодкія падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі.
24.12.2019г. прайшоў навагодні ранішнік “Як Снегавік нос шукаў” у рознаўзроставай 1 малодшай – 2 малодшай групе. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў прыгодах са Снегавіком у пошуках носа. Было вельмі весела. Усе дзеці атрымалі салодкія пачастункі ад Дзеда Мароза.
01.11.2019г. прайшлі ранішнікі “Пачастункі для восені” у старэйшай групе і “Пад асеннім дубам” у рознаўзроставай 2 малодшай і сярэдняй групе. У госці да дзяцей у садок прыйшлі іх бацькі і прыгажуня Восень. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях з Восенню, вадзілі карагоды, спявалі песні.
22.10.2019г. на базе нашага дзіцячага сада прайшло раённае метадычнае аб’яднанне музычных кіраўнікоў. Занятак “У гасцях у Каркушы” праводзіўся ў рознаўзроставай 2 малодшай і сярэдняй групе. Разам з галоўнай гераіняй Каркушай дзеці спявалі, танцавалі і ігралі на музычных інструментах.
Выхаванцы дзіцячага сада актыўна ўдзельнічаюць ў спартыўных спаборніцтвах . Дзеці з задавальненнем і радасцю выконваюць фізічныя практыкаванні, якія садзейнічаюць аздараўленню дзяцей, развіваюць дух спаборніцтва, выхоўваюць эмацыянальны водгук, узаемаразуменне.